НОВОСТИ по годам:

1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ВСЕ НОВОСТИ

11 МАЯ 2011 (Среда) 08:07:36

рачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага, 1879-1931) –– аднаго з аўтарытэтных дзеячаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя - адбудуцца 17 мая.

рачыстасцi пачнуцца ў 14.00 з адкрыцця памятнай дошкі з барэльефам Праасвяшчэннага Мелхіседэка на будынку Інстытута тэалогіі (пр-т Незалежнасці, 24), з прывiтальным словам да прысутнiчаючых звернецца Мітрапаліт Мінскі i Слуцкi Філарэт. Затым будзе адслужана ліція ў памяць мітрапалiта Мелхісэдэка і ўсіх спачылых правячых архіерэяў Мінскай епархіі. Затым з прывiтальнымi cловамi звернуцца госцi ўрачытасцяў. Потым адбудзецца ускладанне кветак да памятнай дошкі. У файе актавай залы Інстытута тэалогіі будзе адкрыта экспазiцыя “Жыццё і архіпастырскае служэнне мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага)”. А 15-й гадзiне ў актавай зале Інстытуце тэалогіі пачнуцца навукова-асветніцкія чытанні па тэме “Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі) — царкоўны дзеяч і асветнік” з удзелам навукоўцаў, багасловаў, студэнтаў Інстытута тэалогіі БДУ” (актавая зала Інстытута тэалогіі).

аведка:Мітрапаліт Мелхіседэк (Міхаіл Паеўскі) нарадзіўся 15 лістапада 1879 года ў вёсцы Вітуліна Бельскага павета Холмскай губерні (цяпер у Люблінскім ваяводстве Польшчы). Уладыка Мелхіседэк прыняў манашаства ў 1898 годзе, а 8 верасня 1916 года быў узведзены ў сан епіскапа. Служыў у Мінскай епархіі з 1919 года, спачатку як вікарый Слуцкі, а з 1921 года ў якасці правячага архіерэя. Як дзейсны глыбокаадукаваны архіпастыр, асветнік і прапаведнік карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва.

лях служэння мітрапаліта Мелхіседэка прыпадае на 1920-я гады, найбольш трагічныя ў гісторыі дзяржавы і царквы. У тых умовах яго самаахвярная дзейнасць, арганізатарскі талент былі накіраваны на захаванне Царквы, пераадоленне расколу, прымірэнне варагуючых бакоў, абарону мірнага насельніцтва ў час нямецкай і польскай акупацый. Дзякуючы яго мудрасці згубны ўплыў абнаўленчага расколу ў Мінску быў нязначным у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. Дзеля адмежавання ад абнаўленцаў і захавання паствы ўладыка Мелхіседэк аб’явіў аб утварэнні Беларускай аўтаномнай царквы. За вернасць пастырскаму абавязку і супрацьдзеянне абнаўленцам мітрапаліт Мелхіседэк тройчы быў арыштаваны савецкімі ўладнымі органамі.

ітрапаліт Мелхіседэк меў вялікі аўтарытэт асветніка і прапаведніка. Храмы Мінска пры ім былі перапоўнены веруючымі. Яго называлі «мастаком слова», а прамовы і пропаведзі хадзілі сярод народу ў рукапісах. Вышэйшай мэтай жыцця Праасвяшчэннага Мелхіседэка было захаванне традыцыйнай веры бацькоў, служэнне ідэалам дабра, міласэрнасці, міру і браталюбнасці, на гэтых прынцыпах ён засноўваў сваю пастырскую і асветніцкую дзейнасць. У Мінску яго доўга памяталі як чалавека глыбокай веры, поўнай самаахвярнасці, рэдкага асабістага абаяння.

пошнія тры гады мітрапаліт Мелхіседэк служыў на кафедры Енісейска-Краснаярскай, пры гэтым ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму, у родную Беларусь. Памёр Праасвяшчэнны Мелхіседэк 17 мая 1931 года, раптоўна, ў час службы ў Пакроўскім храме Масквы. Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках.

/ sobor.by/

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Социальные мастерские
2-Mar-2026
В приходе состоялось соборование для людей с ограниченными возможностями и для сестер милосердия
24-Jan-2026
Руководитель Социальных мастерских представила авторскую модель пролонгированного сопровождения лиц с интеллектуальной недостаточностью для специалистов ЦКРОиР Могилева и Могилевской области
24-Jan-2026
От толерантного отношения к взаимному уважению: состоялась встреча людей с ограниченными возможностями Социальных мастерских и студентов лингвогуманитарного колледжа
15-Jan-2026
Рождество Христово встретили в Социальных мастерских прихода
29-Dec-2025
Разработки руководителя Социальных мастерских минского Радосте-скорбященского прихода по вопросам сопровождения детей и взрослых с ограниченными возможностями здоровья легли в основу деятельности Ярославской родительской организации «Лицом к миру»
Конференции
26-Nov-2024
28 ноября в Минске откроются X Белорусские образовательные Рождественские чтения «80-летие Великой Победы: память и духовный опыт поколений. К 25-летию Союзного государства»
8-Jan-2020
Состоялись І Рождественские областные педагогические чтения
31-Jan-2017
В рамках работы Международных Рождественских чтений состоялся диалог-клуб «Духовное окормление и воцерковление казачества в России и за рубежом»
31-Jan-2017
Духовенство БПЦ во главе с прот. Игорем Коростелёвым приняло участие в работе казачьего направления в рамках XXV Международных Рождественских чтений
25-May-2016
Конференция “Духовное возрождение общества и православная книга” начала работу в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" в Минске
Приход Всех Скорбящих Радость
3-Mar-2026
Клирик прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" протоиерей Виктор Мельников в программе «Прикосновение к свету» ответил на овпросы о Великом посте
3-Mar-2026
Приходское братство священномученика Владимира Хираско душевно провело свой "братский" день
2-Mar-2026
Расписание встреч молодежно-просветительского движения «Логос» на март
2-Mar-2026
В приходе состоялось соборование для людей с ограниченными возможностями и для сестер милосердия
1-Mar-2026
Вечером 2 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на чаепитие

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Театр «Обычные люди» выступит в рамках Второго фестиваля любительских театров «Двери» 14 мая
Учёные предлагают новые подходы к воспитанию и обучению детей с особенностями развития
Урачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка, адбудуцца 17 мая
Завершился большой крестный ход ОМБПЦ
{sapelinks}{xaplink}

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.