Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
Моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" у чарговы раз плануе натхніць прыхільнікаў свайго тэатра і рыхтуе для іх спектакль "Каралеўства крывых люстэркаў" паводле казкі Віталя Губарава. Паказ спектакля адбудзецца 29 красавіка ў зімовым садзе прыхода. Пачатак у 19.00.
Выбар твора, паводле якога ставіць спектакль, вырашыўся сам па сабе, расказалі ў брацтве. - Яшчэ калі не хапала акцёраў і нязменныя ўдзельнікі тэатра збіраліся на падрыхтоўку, прыйшла жанчына з дачкамі-блізнятамі і спытала, як прыняць удзел у брацкім тэатры. І нехта прапанаваў зрабіць спектакль па казцы "Каралеўства крывых люстэркаў". Выбар гэтага твора так спадабаўся нашым дзяўчатам, что яны адхілілі ўсе наступныя прапановы.
Пасля месячнай падрыхтоўкі братчыкі далі першую імпрэзу ў Палацы мастацтваў у Мінску ў рамках пасхальнага фестывалю "Радаць".
Пасля спектакля ў прыходзе святкаванне Уваскрэсення Хрыстова працягнецца ў трапезнай. Брацтва запрашае ўсіх жадаючых.
Адрас прыхода: Мінск, вул. Прытыцкага, 65, вучэбны корпус./ sobor.by/
При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.