Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
Значныя падзеі моладзь з брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пры мінскім прыходзе іконы імя "Усіх тужлівых Радасць" праводзіць разам. Сабраліся братчыкі ў сяброўскай кампаніі і каб правесці Масленіцу.
На стале было шмат розных прысмакаў, але ў гэтыя дні смачней усяго былі бліны. Пад час трапезы моладзь спявала песні - "Касіў Ясь канюшыну", "Волагда", "Земля в иллюминаторе" і іншыя. Не абышлося свята без разнастайных конкурсаў. Як заўсёды былі агучаны значныя падзеі сярод братчыкаў: віншавалі імяніннікаў, праспявалі "шматгоддзе" маладым, якія напярэдадні адсвяткавалі вяселле.
Напрыканцы, пасля малітвы, прагучала пажаданне кіраўніка брацтва Паўла Вабішчэвіча ўсім прысутным на добрае, якаснае праходжанне Вялікага посту, чаго жадаем і ўсім вам!