НОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

17 ЯНВАРЯ 2012 (Вторник) 11:50:50

Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"

Накшталт свята Нараджэння Гасподняга, або, як называюць яго ў народзе, Вадохрышча, трэба адзначыць, што гэтая народная назва не выяўляе сутнасці свята, а толькі нагадвае пра асвячэнне вады ў гэты дзень. Назва «Хрышчэнне Гасподняе», канешне, указвае на самую падзею, якая святкуецца, - Хрышчэнне Госпада ў рацэ Іярдан. Але ёсць яшчэ адна назва гэтага свята – Богаяўленне. І гэтая назва старэйшая, чым назва Хрышчэнне Гасподняе, хоць і ўжываецца цяпер не вельмі часта. Варта адзначыць, што і самое свята Багаяўлення вельмі старажытнае. Яно ўзыходзіць да апостальскіх часоў і згадваецца ў апостальскіх пастановах.

У II ст. пра яго піша вядомы хрысціянскі пісьменнік Клімент Александрыйскі. Змест свята быў вельмі шырокі. Тут святкавалася і нараджэнне Госпада, і пакланенне Яму валхвоў, і Яго ўступленне на грамадскае служэнне, і самая падзея Хрышчэння, і першы цуд Госпада на вяселлі ў Кане Галілейскай. У IV ст. царкоўная свядомасць прыйшла да рашэння асобна адзначаць дзве важныя падзеі – падзею нараджэння Хрыстовага – і так з’явілася свята Ражаства - і падзею Хрышчэння Гасподняга. Пры гэтым у падзеі Хрышчэння мы звяртаем увагу не только на тое свяшчэннадзеянне, якое здзейсніў святы Іаан Хрысціцель над Госпадам – пагружэння Яго ў ваду, - але і на яўленне Святой Троіцы: Бог Айцец сведчыў пра Свайго Сына, Сын Божы прыняў Хрышчэнне, а Святы Дух у выглядзе голуба сышоў на Сына. Гэтая падзея ўмацоўвае нашу веру ў Святую Троіцу, паказвае нам неабходнасць Хрышчэння для нашага выратавання і выклікае ў нас пачуцце бязмернай падзякі нашаму Госпаду і Спасіцелю.

Багаяўленне з’яўляецца больш значным святам і таму, што пра тое, што на зямлю прыйшоў Спасіцель, даведалася больш людзей, чым у дзень яго нараджэння.

У Багаслужэбных тэкстах падкрэсліваецца перавага свята Багаяўлення над святам Ражаства. «Светел убо мимошедший праздник, светлейший же, Спас, приходящий… Воплотивыйся и паки грядый яве, Господи, слава Тебе» (Мінея, 2 студзеня першая сціхіра на сціхоўне вячэрні) «Ясен убо мимошэдший празник, славнейший же настоящий день…(там жа 3-ая сціхіра).
/ sobor.by/ Пратаіерэй Сергій Гардун, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Церковные праздники
6-Nov-2024
Проповедь епископа Авксентия в день престольного праздника прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
5-Nov-2024
Сегодня празднование в честь иконы «Всех скорбящих Радость»
25-Sep-2024
"История прихода в датах". 2008 год: Пасхальные торжества в приходе «Всех скорбящих Радость»
9-Sep-2024
11 сентября - Усекновение главы Иоанна Предтечи. Начало Литургии в нашем приходе в 9.00
2-Aug-2024
2 августа престольный праздник отметил старообрядческий приход в честь святого пророка Илии Минской епархии Белорусской Православной Церкви
Беларуская мова
21-Mar-2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
18-Mar-2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
16-Mar-2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
16-Mar-2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
9-Mar-2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Неделя перед Богоявлением. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева о празднике Крещения Господня
Богаяўленне – больш значнае свята, чым Нараджэнне Хрыстова


Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.