|
12 АПРЕЛЯ 2018 (Четверг) Брацтва Уладзіміра Хіраска паказала новы спектакль "Казка пра цара Салтана". Відэаверсія 9 красавіка ў мінскім прыходзе іконы "Усіх тужлівых Радасць" адбылася прэм'ера новага спектакля брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска "Казка пра цара Салтана".
У гэты раз акцёры брацката тэатра паказалі спектакль па матывам твора Аляксандра Пушкіна. Як звычайна сцэнічныя вобразы, касцюмы, дэкарацыі, музыку акцёры падбіралі самастойна. У новай для сябе якасці рэжысёра пастаноўкі выступіла Марыя Леановіч.
Пасля спектакля адбылося традыцыйнае прысвячэнне ў братчыкі: на гэты раз усебрацкага прызнання заслужылі Фёдар Кузняцоў, Марына Шчур, а таксама Дыяна Мішэева.
Пасля свята працягнулася ў прыхадской трапезнай, дзе братчыкі ды госці брацтва ласаваліся велікоднымі прысмакамі, спявалі песні, гутарылі ды радаваліся таму, што Хрыстос Уваскрос.
"Хочацца адзначыць, што заўседы на падобныя вечары прыходзяць братчыкі са сваімі дзяцьмі, якіх, дзякуй Богу, з кожным годам становіцца ўсе больш і больш. Такім чынам, у гэты вечар памяшканні будынку нядзельнай школы нагадвалі дзіцячы садочак. Так сталася, што незадоўга перад святам у двух братчыкаў адбыліся дні народзінаў, таму іх дадаткова павіншавалі", - расказаў кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч.
Прапануем вашай увазе відэаверсію спектакля.
/ sobor.by/ . Просмотров: 4433
|
Новости дня:
|