НОВОСТИ по годам:

1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ВСЕ НОВОСТИ

1 НОЯБРЯ 2016 (Вторник) 09:28:03

Напярэдадні дня памяці Сабора новапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска адзначыла дзень брацтва. Па традыцыі свята было адзначана начной Літургіяй, дзе братчыкі прычасціліся Святых Хрыстовых Таінcтваў.

Разам з братчыкамі святочную радасць сёлета раздзяліў і ганаровы госць - айцец Дзмітрый Ворса, настаяцель мінскага прыхода імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска.

Пасля Літургіі братчыкаў аб'яднала сумесная агапа, дзе святкаванне працягнулася ўсялякімі прысмакамі ды прыгожымі спевамі.

Ð�маль што адразу пасля агапы (каля 10 раніцы) брацтва зноў сабралася разам на суботнік, на якім хлопцы   прыбіралі тэрыторыю прыхода ў гонар іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" да прэстольнага свята - 6 лістапада.

- На дзіва працавалася нам вельмі добра і радасна, нягледзячы на тое, што многія братчыкі спалі па 2-3 гадзіны, а хтосьці не спаў і зусім! - бадзёра распавядае братчык Аляксандр Пяткевіч. - Гасподзь падтрымліваў нас сонейкам і з'яўленнем вясёлкі - знака завета з Богам.

Ð�ле і на суботніку моладзь не супакоілася - у панядзелак святкаванне працягнулася з новай сілай. Брацтва сабралася ў трапезнай прыхода, дзе быў весела праведзены час за гульнямі, спевамі і ласаваннем прысмакаў. Таксама ў гэты дзень па традыцыі быў абраны старшыня брацтва падлікам сабраных галасоў.

- Калі вы малады ці целам, ці духам, калі вы актыўны, поўны сілы і хочаце на справе паслужыць Хрысту, то запрашаем у нашае брацтва, якое збіраецца па панядзелках а 19 гадзіне ў 228 кабінеце нядзельнай школы мінскага прыхода іконы "Усіх тужлівых Радасць", - запрашае Аляксандр. - Дзякуй Богу за ўсё і шмат год нашаму брацтву!

Група брацтва імя Уладзіміра Хіраска ўкантакце >>>

/ sobor.by/

ФОТОРЕПОРТАЖ

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Братство Сщмч. Владимира Хираско
26-Oct-2026
"День братства" отметило братство священномученика Владимира Хираско прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
25-Oct-2026
26 октября в приходе иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» состоится празднование дня братства сщмч. Владимира Хираско
20-Oct-2026
Состоялся литературный вечер братства священномученика Владимира Хираско
18-Oct-2026
19 октября братство священномученика Владимира Хираско приглашает на литературный вечер
28-Sep-2026
В приходе иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» состоялась встреча братства священномученика Владимира Хираско
Беларуская мова
21-Mar-2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
18-Mar-2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
16-Mar-2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
16-Mar-2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
9-Mar-2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
Приход Всех Скорбящих Радость
29-Oct-2026
1 ноября в нашем приходе состоится молебен о создании семьи для молодых людей и молодежная встреча
26-Oct-2026
Протоиерей Игорь Коростелев в гостях у православного клуба «Среда обитания»
26-Oct-2026
Настоятель прихода протоиерей Игорь Коростелев провел экскурсию по храмовому комплексу для учащихся средней школы № 140
26-Oct-2026
"День братства" отметило братство священномученика Владимира Хираско прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
25-Oct-2026
Воскрешение сына наинской вдовы. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
С Воскресной школы Радосте-Скорбященского прихода начался цикл лекций "500 лет со дня издания белорусской Библии"
Брацтва імя Уладзіміра Хіраска адзначыла дзень брацтва начной Літургіяй і агапай
{sapelinks}{xaplink}

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.